Bible

Upgrade

Your Church Presentations in Minutes

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Song of Solomon 7

:
Belarusian - БББ
1 «Агляніся, агляніся, Шуламянка, агляніся, агляніся, і мы паглядзім на цябе». «Што вы глядзіце на Шуламянку, нібы на танец двух карагодаў?»
2 «Якія прыгожыя ногі твае ў сандалах, дачка шляхетная! Выгін клубоў тваіх як аздобны абруч, які зроблены рукою майстра.
3 Улоньне тваё як чаша круглая, ніколі не забракне ў ёй віна мяшанага; жывот твой як сноп пшаніцы, абстаўлены лілеямі.
4 Двое грудзей тваіх як двое казьлянятаў, блізьнятаў сарны.
5 Шыя твая як вежа з косьці слановае. Вочы твае як сажалкі ў Хешбоне, каля брамы Бат-Раббім. Нос твой як вежа Лібану, што глядзіць у бок Дамаску.
6 Галава твая над табою як Кармэль, а валасы на галаве тваёй як пурпур. Валадар зьвязаны косамі [тваімі].
7 Якая ты прыгожая і якая прыемная, каханая, у асалодзе [тваёй]!
8 Стан твой [гонкі], як пальма, а грудзі як гронкі [вінаградныя].
9 Я сказаў: “Узьлезу я на пальму і схаплю гронкі яе”, і будуць грудзі твае як гронкі вінаградныя, і пах подыху твайго як [пах] яблыкаў.
10 Вусны твае як віно найлепшае, якое ліецца да любага, асалоджваючы вусны стомленыя».
11 «Я [належу] любаму майму, і да мяне пажаданьне ягонае.
12 Прыйдзі, любы мой, пойдзем у поле, пераначуем за горадам.
13 Устанем раніцай, наведаем вінаграднікі, паглядзім, ці заквітнеў вінаград, ці распусьціліся кветкі ці цьвітуць дрэвы гранатовыя, там я дам табе каханьне маё.
14 Мандрагоры разьліваюць водар, у дзьвярах нашых усякія плады адборныя, новыя і старыя, якія я, любы мой, захавала для цябе».